Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч па дарозе ў Маскву быў вымушаны прызямліцца ў сталіцы Азербайджану, бо ляцець на расійскую тэрыторыю было небяспечна з-за ваенных дзеянняў.
Сербскае інфармацыйнае агенцтва Tanjug паведаміла, што самалёт лідара прызямліўся ў Баку затым Вучыч вылецеў з бакінскага аэрапорта.
Некалькі расійскіх авіякампаній адмянілі сёння дзясяткі рэйсаў з-за атакі беспілотнікаў на расійскую тэрыторыю. Учора з-за атакі ўкраінскіх беспілотнікаў былі зачыненыя аэрапорты ў некалькіх гарадах Расіі.
Прэзідэнт Сербіі Аляксандар Вучыч і прэм'ер-міністр Славакіі Робэрт Фіцо будуць адзінымі гасцямі Уладзіміра Пуціна з Еўропы на так званым святкаванні Дня Перамогі ў Маскве.
IAR/яс