Беларуская Служба

Якім будзе новы Папа Рымскі, які выбраў сабе папскае імя Леў XIV?

09.05.2025 08:27
Амерыканскі кардынал Роберт Фрэнсіс Прэво быў адным з бліжэйшых супрацоўнікаў Папы Францішка.
    XIV.
Новы Папа Рымскі Леў XIV.Фота: PAP/EPA/ALESSANDRO DI MEO

Якім будзе новы Папа Рымскі? Учора ім быў абраны кардынал са Злучаных Штатаў Амерыкі Роберт Прэво, які выбраў сабе папскае імя Леў XIV.

«У пытаннях, якія маюць фундаментальнае значэнне для Рымска-каталіцкага касцёла, Леў XIV — святар са стабільнымі, кансерватыўнымі поглядамі», — адзначыў дэпутат ад польскай партыі «Права і справядлівасць» Анджэй Сліўка (Andrzej Śliwka) у эфіры Першай праграмы Польскага радыё.

Амерыканскі кардынал Роберт Фрэнсіс Прэво быў адным з бліжэйшых супрацоўнікаў Папы Францішка. Дэпутат Анджэй Сліўка лічыць новага галаву каталіцкага касцёла прадаўжальнікам вучэння свайго папярэдніка.

— Я з вялікай надзеяй  гляджу на Папу Льва XIV. Акрамя таго, я вельмі разлічваю на тое, што тыя добрыя змены, якія ўводзіў Папа Францішак, будуць працягвацца. Пры гэтым, трэба адзначыць, што кожны Папа вядзе сваю індывідуальную дзейнасць, уводзіць нейкія змены ў параўнанні са сваім папярэднікам.  

Роберт Фрэнсіс Прэво — амерыканскі кардынал і манах-аўгусцінец. Ватыканісты лічылі яго адной з ключавых фігур у цяперашняй Калегіі кардыналаў.

IAR/нг