Беларуская Служба

Індыя і Пакістан пагадзіліся на спыненне агню - абвясціў Дональд Трамп

10.05.2025 17:33
Раней дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа заклікаў да спынення канфлікту і перамоваў.
Індыйцы аглядаюць пашкоджаны дом пасля абстрэлу з боку ПакістанаPAP/EPA/MUKESH

Індыя і Пакістан дамовіліся аб неадкладным і поўным спыненні агню. Пра гэта абвясціў прэзідэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп. Інфармацыю пацвердзіў міністр замежных спраў Пакістана.

«Пасля доўгай ночы перамоваў пры пасярэдніцтве ЗША я рады паведаміць, што Індыя і Пакістан дамовіліся аб поўным і неадкладным спыненні агню», - напісаў прэзідэнт Дональд Трамп у Truth Social.



Адначасова Марка Рубіа заявіў, што абодва бакі дамовіліся абмеркаваць шырокі пералік пытанняў на нейтральнай тэрыторыі. Апошнія некалькі дзён абедзве краіны, якія валодаюць ядзернай зброяй, атакавалі адна адну. Усяго па абодва бакі мяжы загінула 66 мірных жыхароў.



IAR/аз

Разгараецца індыйска-пакістанскі канфлікт

08.05.2025 16:18
Канфлікт абвастрыўся пасля тэрарыстычнага акту 22 красавіка ў горадзе Пахалгам у індыйскім Кашміры.