Беларуская Служба

Прэм'ер Нідэрландaў: Генсакратар НАТА хоча павелічэння выдаткаў на абарону да 5%

10.05.2025 18:15
Краіны альянсу павінны ўзгадніць новы ўзровень выдаткаў на саміце НАТА ў Гаазе ў чэрвені.
    ()        -  -
Канцлер Германіі Фрыдрых Мерц (злева) і генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ на прэс-канферэнцыі ў штаб-кватэры НАТА ў БруселіPAP/EPA/OLIVIER MATTHYS

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ хоча, каб да 2032 года ўсе краіны-члены альянсу выдаткавалі 5% ВУП на абарону. Пра гэта падчас штотыднёвай прэс-канферэнцыі паведаміў прэм'ер Нідэрландаў Дзік Схоф.

На мінулым тыдні з'явілася першая інфармацыя пра тое, што Марк Рутэ хоча, каб краіны-члены значна павялічылі выдаткі на абарону.



Паводле агенцтва Reuters, з 2032 года гэтыя выдаткі павінны скласці 5%, з якіх 3,5% — гэта ваенныя выдаткі, астатнія 1,5% — выдаткі, звязаныя з абаронай, такія як кібербяспека або дарожная інфраструктура.

Хоць на прэс-канферэнцыі ў Бруселі Генсакратар НАТА абверг чуткі пра 5 %, то гэты ўзровень пацвердзіў прэм'ер-міністр Нідэрландаў падчас сваёй штотыднёвай прэс-канферэнцыі.

Дзік Схоф заявіў, што перамовы ва ўрадзе аб павелічэнні выдаткаў да 5% працягваюцца. Краіны альянсу павінны ўзгадніць іх новы ўзровень на саміце НАТА ў Гаазе ў чэрвені.

IAR/аз