Пасля позніх начных заяў Уладзіміра Пуціна аб прамых перамовах з Украінай прэзідэнт ЗША заявіў, што будзе працягваць супрацоўніцтва з абодвума бакамі і што наступны тыдзень будзе «важным».
У сацыяльнай сетцы Truth Social Дональд Трамп напісаў, што калі скончыцца «крывавая лазня», якую ён назваў вайной, будуць выратаваны сотні тысяч жыццяў. «Гэта будзе зусім новы і значна лепшы свет. Я буду працягваць працаваць з абодвума бакамі, каб гэта адбылося», — сказаў Трамп.
Лідары Украіны, Польшчы, Францыі, Германіі, Вялікабрытаніі і ЗША прапанавалі Расіі ўвесці ў панядзелак 30-дзённае ўсёабдымнае спыненне агню. Лідары падкрэслілі, што калі Масква адхіліць прапанову, яны ўвядуць новыя санкцыі супраць Расіі.
Уначы Уладзімір Пуцін зрабіў заяву, але не адказаў на выстаўлены ўльтыматум. Замест гэтага ён прапанаваў аднавіць прамыя перамовы з Украінай — у чацвер, 15 мая ў Стамбуле. Сёння ў яго запланавана размова з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.
Прапанова Пуціна аб прамых перамовах паміж Расіяй і Украінай — гэта першы крок, але недастатковы, заявіў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон.
У Пшэмыслі, пасля вяртання з Украіны, прэзідэнт Францыі заявіў, што расійская прапанова сведчыць аб тым, што Пуцін шукае выйсця, але хоча выйграць час.
ПР/юл