ЗША і Кітай дамовіліся прыпыніць дзеянне часткі ўзаемных мытаў на 90 дзён. Перапынак у дзеянні гэтых тарыфаў уступіць у сілу з 14 траўня, указваецца ў распаўсюджанай у панядзелак, 12 траўня, сумеснай заяве па выніках перамоў у Жэневе аб заканчэнні гандлёвага канфлікту.
Акрамя таго, Пекін і Вашынгтон дамовіліся знізіць узаемныя мыты да 115%, паведаміў журналістам міністр фінансаў ЗША Скот Бэсэнт.
Напярэдадні прадстаўнік Вашынгтона на гандлёвых перамовах у Швейцарыі Джэймісан Грыр, якія аднавіліся 10 траўня, паведаміў аб дасягненні дамоўленасці з Кітаем у пытанні тарыфаў. З кітайскага боку ў перамовах удзельнічаў віцэ-прэм'ер Хэ Ліфэн.
PAP/эж