Беларуская Служба

Брытанцы прапануюць абвастрыць іміграцыйныя правілы

13.05.2025 08:31
Крытыкі ідэі лічаць, што гэта рэакцыя ўраду на рост папулярнасці антыімігранцкіх сілаў у Вялікабрытаніі.
ЛонданPhoto:Peggy_Marco/pixabay.com/CC0 Public Domain

Левы ўрад Вялікабрытаніі апублікаваў план, накіраваны на абвастрэнне іміграцыйных правілаў. Перш за ўсё, гаворка ідзе пра нізкакваліфікаваных работнікаў з-за мяжы.



Паводле прапанаваных зменаў імігрант зможа стаць грамадзянінам Вялікабрытаніі пасля дзесяці, а не як цяпер, пяці гадоў пражывання на выспах. Яму таксама давядзецца адпавядаць больш высокім моўным патрабаванням. Як правіла, спатрэбіцца і дыплом аб вышэйшай адукацыі. Выключэнні будуць тычыцца, напрыклад, лекараў і інжынераў.  

Прэм'ер Кір Стармер кажа пра «канец эксперыменту з адкрытымі межамі». Паводле яго, танная рабочая сіла з-за мяжы прычынілася да таго, што каралеўства дзесяцігоддзямі не інвеставала ў брытанскіх рабочых.

Паводле каментатараў, лейбарысцкая партыя імкнецца даказаць, што іміграцыя знаходзіцца пад кантролем. Па гэтай справе важную ролю адыгралі нядаўнія мясцовыя выбары і поспех антыіміграцыйнай праграмы Найджэла Фараджа з партыі «Рэфармаваць Злучанае Каралеўства» («Reform UK»), папулярнасць якой расце ў брытанскім грамадстве.

Між тым, напрыклад, кіраўнікі дамоў для пажылых людзей, папярэджваюць перад недахопам рабочых рук. Пажылых і хворых грамадзян Вялікабрытаніі вельмі часта даглядаюць супрацоўнікі-іншаземцы, у тым ліку палякі.

Кіраўнік рэгіянальнага ўрада Шатландыі абвінавачвае левы ўрад у спробе дагадзіць лідару антыімігранцкай партыі.

Каментатары нагадваюць, што скараціць іміграцыю ўжо амаль два дзесяцігоддзі абяцаюць чарговыя брытанскія ўрады. Пакуль што нікому гэта не ўдалося. Між тым, згаданая тэма стала адной з прычын брэксіту і страты ўлады кансерватарамі.

IAR/аз