Беларуская Служба

У Канах пачынаецца 78-ы міжнародны кінафестываль

13.05.2025 14:30
За ўзнагароды ў асноўным конкурсе будуць змагацца 22 фільмы.
   78-
У Канах пачынаецца 78-ы міжнародны кінафестываль PAP/EPA/SEBASTIEN NOGIER

Сёння на Французскай Рыўеры пачынаецца найбуйнейшая кінападзея ў свеце - Міжнародны канскі кінафестываль. Французы рыхтуюцца да двухтыднёвага кінасвята з удзелам найбуйнейшых зорак кіно.

Канскі кінафестываль пройдзе ў 78-ы раз. Праход зорак па чырвонай дарожцы, урачысты гала-канцэрт з выступам французскай спявачкі Мілен Фармер і паказ фільма-адкрыцця «З'ехаць аднойчы» (Partir un jour) рэжысёркі Амелі Бонін — гэта запланавана на распачацце мерапрыемства.



Чакаюцца таксама палітычныя акцэнты, асабліва падчас прамовы акцёра Роберта дэ Ніра — заўзятага крытыка прэзідэнта Дональда Трампа, які ў Канах атрымае ганаровую «Залатую пальмавую галіну».

«Мы перажываем даволі трывожны перыяд, які, вядома, уплывае на тэматыку фільмаў, на творчасць рэжысёраў», — сказаў вядучы цырымоніі, французскі акцёр Ларан Лафіт, у інтэрв'ю тэлеканалу France 2.

За ўзнагароды ў асноўным конкурсе будуць змагацца 22 фільмы. Пераможцу абярэ журы на чале з акторкай Жульет Бінош.

Міжнародны канскі кінафестываль праводзіцца з 1939 года і з’яўляецца адным са старэйшых і найбольш прэстыжных у свеце.

IAR/аз