Беларуская Служба

Савет Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі прызнаў Расію вінаватай у збіцці самалёта Малазійскіх авіяліній

13.05.2025 12:29
Афіцыйны дакумент з абгрунтаваннем такога рашэння будзе апублікаваны на адным з наступных пасяджэнняў ІКАО.
Сядзіба ІКАО ў МанрэаліBy Henrickson at English Wikipedia, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=6829408

Савет Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ІКАО) сёння вырашыў, што Расійская Федэрацыя не выканала сваіх абавязацельстваў паводле міжнароднага паветранага права ў сувязі са збіццём рэйса самалёта Малайзійскіх авіяліній у 2014 годзе.



Гэта першы выпадак у гісторыі Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі, калі яе савет прыняў рашэнне па сутнасці спрэчкі паміж дзяржавамі-членамі ў адпаведнасці з механізмам урэгулявання спрэчак арганізацыі.

Савет пагадзіўся з тым, што прэтэнзіі, прад'яўленыя Аўстраліяй і Нідэрландамі ў выніку збіцця рэйса MH17 17 ліпеня 2014 года, былі абгрунтаванымі фактычна і юрыдычна.

Паводле Савета Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі, дзеянні Расійскай Федэрацыі па збіцці самалёта ракетай класа «зямля-паветра» над усходняй Украінай з'яўляюцца парушэннем артыкула 3-га Канвенцыі аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі, які патрабуе, каб дзяржавы «ўстрымліваліся ад выкарыстання зброі супраць грамадзянскіх паветраных суднаў у палёце».

Афіцыйны дакумент з рашэннем, у якім будуць выкладзены фактычныя і юрыдычныя прычыны, якія прывялі да высноў Савета, будзе апублікаваны на адным з наступных пасяджэнняў.



Нагадваем, у ліпені 2014 года над Данбасам быў збіты Boeing 777 Малайзійскіх авіяліній. У выніку катастрофы загінулі 298 чалавек. У большасці гэта былі грамадзяне Нідэрландаў.

аз