Беларуская Служба

Прэм'ер Славакіі плануе пабудаваць помнік савецкаму маршалу

13.05.2025 17:30
Славакія можа стаць першай краінай у Цэнтральнай Еўропе, дзе пасля падзення камунізму будзе ўсталяваны помнік, звязаны з савецкай эпохай.
        , 22  2024
Роберт Фіца на сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, 22 снежня 2024 годаАвторство: Kremlin.ru, CC BY 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=157026172

Прэм'ер Славакіі разглядае магчымасць будаўніцтва помніка савецкаму маршалу Івану Коневу. Роберт Фіца ўзняў гэтую тэму падчас сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у Маскве, а расійскі лідар заявіў пра сваю падтрымку гэтай ініцыятывы.

Славакія можа стаць першай краінай у Цэнтральнай Еўропе, дзе пасля падзення камунізму будзе ўсталяваны помнік, звязаны з савецкай эпохай. Такім чынам Роберт Фіца хоча ўшанаваць камандзіра Усходне-Карпацкай аперацыі 1944 года — наступу Чырвонай Арміі, які меў на мэце падтрымаць антынацысцкае паўстанне ў Славакіі.



«Гэта высакародная справа, мы ўдзячныя і гатовыя дапамагчы, калі спатрэбіцца», — сказаў Уладзімір Пуцін, каментуючы ідэю будаўніцтва помніка падчас размовы з Робертам Фіца.

Прэм'ер Славакіі таксама заявіў у Маскве пра гатоўнасць супрацоўнічаць з расіянамі ў аднаўленні помнікаў і могілак салдат Чырвонай Арміі ў сваёй краіне.

Ініцыятыва прэм'ер можа знайсці падтрымку сярод часткі славацкага грамадства, якое ў параўнанні з іншымі краінамі рэгіёну мае больш станоўчыя настроі ў адносінах да Расіі і камуністычнага мінулага.

«Фіца ўжо даўно эксплуатуе гэтую настальгію», — адзначыў славацкі Denník N.



У 2020 годзе помнік Івану Коневу быў прыбраны ўладамі Прагі. Адным з аргументаў была яго роля ў падаўленні антыкамуністычнага паўстання ў Венгрыі ў 1956 годзе. Помнік знік з гарадской прасторы, нягледзячы на ​​пратэсты расійскай амбасады і тагачаснага прэзідэнта Мілаша Земана. У сваю чаргу, два гады таму ў чэшскай сталіцы змянілі назву вуліцы, прысвечанай памяці савецкага маршала.

IAR/аз