У Швецыі службы затрымалі шведскага дыпламата па абвінавачванні ў шпіянажы. Пра гэта паведамляе мясцовае грамадскае тэлебачанне SVT са спасылкай на неназваныя крыніцы.
Спецслужбы пацвердзілі, што «пасля аперацыі ў раёне Стакгольма за апошнія некалькі дзён» па падазрэнні ў шпіянажы быў затрыманы адзін чалавек, але адмовіліся даць больш падрабязную інфармацыю.
Тэлебачанне паведаміла, што падазраваны працаваў у некалькіх пасольствах па ўсім свеце, і што справай займаецца падраздзяленне нацыянальнай бяспекі шведскай пракуратуры.
Міністр юстыцыі Гунар Штромер заявіў журналістам, што шведскі ўрад быў праінфармаваны пра справу і што ёсць «разумныя падставы» падазраваць гэтага чалавека ў шпіянажы.
ІАR/аз