Пераможцам міжнароднага конкурсу «Еўрабачанне» стаў спявак JJ, які прадстаўляе Аўстрыю. Ён выканаў песню Wasted Love. Фінал конкурсу прайшоў у суботу ў швейцарскім горадзе Базэль.
Згодна з галасаваннем журы і гледачоў, прадстаўнік Аўстрыі набраў 436 балаў у фінале конкурсу. Другое месца заняла прадстаўніца Ізраіля Юваль Рафаэль (357 балаў).
Трэцяе месца па выніках галасавання дасталася прадстаўніку Эстоніі Томі Кэшу (356 балаў). У першую пяцёрку таксама ўвайшлі Швецыя і Італія.
Прадстаўніца Польшчы Юстына Стэчкоўска заняла 14-е месца, атрымаўшы ад гледачоў і журы 156 балаў. Дарэчы, польская артыстка ўжо прымала ўдзел у «Еўрабачанні» у 1995 годзе ў Дубліне.
Швейцарыя прымае конкурс у 2025 годзе дзякуючы перамозе Nemo з песняй The Code на конкурсе папярэдняга года, які праходзіў у Мальмё ў Швецыя.
«Еўрабачанне» праходзіць з 1956 года. З 2015 года ў конкурсе бярэ ўдзел Аўстралія.
Беларусь была выключаная з «Еўрабачання» ў 2021 годзе ў сувязі з прыпыненнем членства «Белтэлерадыёкампаніі» ў Еўрапейскім вяшчальным саюзе з-за палітычных рэпрэсій. У сваю чаргу Расію выключылі з конкурсу ў 2022 годзе з-за агрэсіі супраць Украіны.
вс