У нядзелю, 18 мая, у Румыніі адбываецца другі тур прэзідэнцкіх выбараў.
Выбарчыя ўчасткі пачалі працу а 07:00 паводле мясцовага часу і зачыняцца а 21:00.
Для ўдзелу ў выбарах зарэгістраваліся амаль 18 млн выбаршчыкаў. Па ўсёй краіне адкрыта каля 19 тыс. выбарчых участкаў.
У другім туры за перамогу вядуць барацьбу кіраўнік ультраправай партыі «Альянс за аб'яднанне румынаў» Джэорджэ Сіміён і незалежны кандыдат, мэр Бухарэста Нікушор Дан.
Па выніках першага тура Джэорджэ Сіміён набраў амаль 41% галасоў. За яго апанента прагаласаваў 21% выбаршчыкаў.