Беларуская Служба

Кітай падтрымлівае суверэнітэт Грэнландыі

19.05.2025 14:30
Заява кітайскіх уладаў была ўспрынятая, як дэкларацыя падтрымкі Даніі ў патэнцыйным канфлікце з ЗША.
Сцяг КітаяPhoto:Chickenonline/pixabay.com/CC0 Public Domain

Кітай паважае незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Даніі ў пытаннях, якія тычацца Грэнландыі. Такую заяву зрабіў міністр замежных спраў Кітая Ван І падчас сустрэчы са сваім дацкім калегам у Пекіне.

Цягам апошніх месяцаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адкрыта выказваўся пра магчымы захопу Грэнландыі, якая з'яўляецца залежнай тэрыторыяй Даніі.



Нягледзячы на ​​тое, што Міністэрства замежных спраў Кітая звычайна падкрэслівае неабходнасць павагі тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў падчас двухбаковых сустрэч, на гэты раз заява была ўспрынятая, як дэкларацыя падтрымкі Даніі ў патэнцыйным канфлікце з ЗША.

Міністр замежных спраў Даніі Ларс Локе Расмусен наведвае Пекін у складаны для дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі час. На мінулым тыдні — нягледзячы на ​​пратэсты кітайскіх уладаў — Капенгаген наведала былая прэзідэнтка Тайваня Цай Інвень, якая, сярод іншага, выступіла на штогадовым саміце па дэмакратыі.



Арганізатар канферэнцыі, былы прэм'ер-міністр Даніі і былы генеральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн, раней падвяргаўся санкцыям з боку кітайскіх уладаў.

Перамовы паміж міністрамі замежных спраў Кітая і Даніі павінны былі быць сканцэнтраваны ў асноўным на ўмацаванні эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.

IAR/аз