Беларуская Служба

У Пакістане тэрарыст узарваў школьны аўтобус. Загінулі дзеці

21.05.2025 13:06
Трагедыя адбылася на ўскраіне горада Худузар, калі аўтобус перавозіў дзяцей у школу, якой кіруюць пакістанскія вайскоўцы.
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjne Asianet-Pakistan / Shutterstock

Тэрарыст-смяротнік на аўтамабілі падарваў школьны аўтобус на паўднёвым захадзе Пакістана ў правінцыі Белуджыстан. Смяротны інцыдэнт адбыўся ў сераду, 21 мая. У выніку выбуху загінула пяць чалавек, у тым ліку як мінімум трое дзяцей, 38 атрымалі раненні.

Трагедыя адбылася на ўскраіне горада Худузар, калі аўтобус перавозіў дзяцей у школу, якой кіруюць пакістанскія вайскоўцы.

вс