Беларуская Служба

Дональд Трамп адклаў увядзенне 50-працэнтных мытных тарыфаў на імпарт з Еўрасаюза

26.05.2025 14:15
Раней амерыканскі прэзідэнт заяўляў, што 50-працэнтныя мытныя тарыфы на тавары з ЕС будуць уведзеныя з 1 чэрвеня.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп PAP/EPA/WILL OLIVER

Дональд Трамп адклаў да 9 ліпеня ўвядзенне 50-працэнтных мытных ставак на тавары, імпартаваныя з Еўрапейскага Саюза. Гэта вынік размовы паміж прэзідэнтам ЗША і старшынёй Еўрапейскай камісіі Урсулай фон дэр Ляен.

Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Марэк Валкускі:

- У пятніцу Дональд Трамп абвясціў, што з 1 чэрвеня імпарт з Еўрасаюза ў ЗША будзе абкладацца 50-працэнтнымі тарыфамі. Трамп заявіў, што яго рашэнне канчатковае. «Я не шукаю пагаднення. Я ўстанавіў умовы пагаднення на 50 %», – сказаў ён. Учора Трамп пагаварыў па тэлефоне з кіраўніцай Еўрапейскай камісіі. Пазней ён напісаў у сацыяльных сетках, што Урсула фон дэр Ляен папрасіла яго адкласці ўвядзенне высокіх тарыфаў. «Для мяне было гонарам гэта зрабіць», – сказаў Трамп. «Яна сказала, што мы хутка сустрэнемся і паглядзім, што зможам прыдумаць», – пазней сказаў ён журналістам. Урсула фон дэр Ляен напісала на платформе X, што ЕС гатовы да хутка і рашучага прагрэсу ў перамовах.

IAR/аз

Дональд Трамп: Я не ведаю, што, чорт вазьмі, здарылася з Пуціным!

26.05.2025 09:15
«Мы размаўляем, а ён страляе ракетамі па Кіеву і іншым гарадах», – з раздражненнем сказаў амерыканскі прэзідэнт.