Беларуская Служба

Рэалізаваўся шанец Польшчы развіваць сваю ўнутраную зброевую прамысловасць

27.05.2025 17:03
Канчаткова зацверджаны еўрапейскі фонд на ўзбраенне.
Міністр па еўрапейскіх справах Адам Шлапка PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Канчаткова зацверджаны еўрапейскі фонд на ўзбраенне ў памеры 150 мільярдаў еўра. Такое рашэнне прынялі міністры па еўрапейскіх справах краін ЕС на сустрэчы ў Бруселі.

Фонд, які прапануе танныя крэдыты, гэта шанец для Польшчы развіваць сваю ўнутраную зброевую прамысловасць. Палажэнні па гэтым пытанні былі ўзгоднены польскім старшынствам у экспрэс-тэмпе, крыху больш чым за два месяцы. Чакаецца, што фонд складзе 600 мільярдаў злотых, а Польшча разлічвае на цэлых 130 мільярдаў злотых.

«Гэта выдатная навіна», — вось што сказаў пра фонд міністр па еўрапейскіх справах Адам Шлапка. Ён падкрэсліў, што гэта першая такая буйная праграма, якая прызначана для падтрымкі развіцця еўрапейскай зброевай прамысловасці, і Польшча можа толькі выйграць ад гэтага.

«Гэта грошы на развіццё кампаній. Павелічэнне заказаў і вытворчых магутнасцяў у кампаніях, якія вырабляюць узбраенне, — гэта таксама вельмі вялікая магчымасць для субпадрадчыкаў. Гэта своеасаблівы рычаг уплыву на ўсю эканоміку», — растлумачыў ён.

У першы год Польшча зможа рэалізоўваць свае ўласныя нацыянальныя праекты, а не сумесныя з ЕС. Варшава была перакананая ў яго аргументах спачатку завяршыць ужо пачатыя інвестыцыі. Міністр запэўнівае, што Польшча не будзе доўга чакаць грошай з фонду.

«Мы, як польская адміністрацыя, гатовыя і, безумоўна, не будзем гэтага адкладаць. Мы сапраўды да гэтага гатовыя», — дадаў ён.

Пазыкі з фонду ЕС танныя, з адтэрміноўкай пагашэння на 10 гадоў. А само пагашэнне расцягнута на 2070 год. І гэта фінансава выгадныя ўмовы, якія не змагла б атрымаць ніводная польская кампанія на рынку.

ав