Фінал конкурсу «Еўрабачанне-2025», які прайшоў у швейцарскім горадзе Базэль, устанавіў новы рэкорд – яго паглядзелі 166 млн чалавек па ўсім свеце. Пра гэта паведаміў Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU), арганізатар культурнага мерапрыемства.
Гэты паказчык перавысіў леташні вынік конкурсу, які прайшоў у шведскім Мальмё, на 3 млн гледачоў. Еўрапейскі вяшчальны саюз паінфармаваў, што асаблівым зацікаўленнем конкурс карыстаўся ў моладзі: 60% аўдыторыі склалі гледачы ва ўзросце ад 15 да 24 гадоў.
У Базэль на канцэрты прыехала больш за 500 тыс. гледачоў, а асвятлялі конкурс больш за тысячу журналістаў з больш чым 50 краін.
вс