Бізнесмен, кіраўнік Tesla і SpaceX Ілан Маск паведаміў, што пакідае пасаду спецыяльнага дзяржаўнага служачага, якую ён займаў у адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.
«У сувязі з заканчэннем майго тэрміну знаходжання на пасадзе спецыяльнага дзяржаўнага служачага я хацеў бы падзякаваць прэзідэнту Дональду Трампу за прадастаўленую магчымасць скараціць марнатраўныя выдаткі», – напісаў Маск у сацсетцы X у ноч на 29 траўня.
Маск у адміністрацыі Трампа кіраваў Дэпартаментам эфектыўнасці ўрада (DOGE), які стварылі, каб скараціць дзяржаўныя выдаткі, у тым ліку звальняючы «неэфектыўных» чыноўнікаў.
Маск спачатку хацеў знізіць выдаткі на 2 трлн долараў, затым – на 1 трлн, але ў выніку панізіў планку да 150 млрд долараў.
вс