Беларуская Служба

Палякі сярод замежнікаў, якія часцей за ўсё наведваюць Літву

31.05.2025 15:06
Па дадзеных мясцовага статыстычнага ўпраўлення, палякі займаюць другое месца сярод замежнікаў, якія часцей за ўсё наведваюць Літву.
Панарама Вільніpixabay.com

 Аднак Літоўская турыстычная асацыяцыя падкрэслівае, што турыстычны сектар усё яшчэ не вярнуўся да свайго дапандэмічнага ўзроўню.

У мінулым годзе Літву наведалі больш за два мільёны трыста тысяч замежных турыстаў. Гэта на адзін працэнт менш, чым у папярэднім годзе, і на цэлых 17 працэнтаў менш, чым у рэкордным 2019 годзе да пандэміі. Прадстаўнікі галіны кажуць, што сітуацыя нядрэнная, але і цяжка знайсці падставы для аптымізму. Станоўчым знакам з'яўляецца тое, што замежнікі ўсё менш баяцца прыязджаць у Літву з-за геапалітычнай напружанасці ў рэгіёне.

Найбольшая колькасць турыстаў прыехала з Латвіі, Польшчы і Германіі. Сярод замежных гасцей найбольшай папулярнасцю карысталіся Вільня, Каўнас і прыморскія гарады Клайпеда і Паланга.

ав