Замест таго, каб выкідваць мяса застрэленых жывёл, яго можна будзе перадаць ва ўстановы грамадскага харчавання. Намеснік міністра аховы навакольнага асяроддзя Філіп Куфа (Filip Kuffa) заявіў, што паляўнічыя арганізацыі, падпарадкаваныя міністэрству, змогуць уводзіць у продаж мядзведжае мяса пры ўмове выканання ўсіх патрабаванняў.
«Нам удалося аформіць усе фармальнасці. Цяпер адстрэленыя жывёлы, якія падыходзяць для гэтага, будуць прапанаваны ўстановам грамадскага харчавання», — сказаў намеснік міністра.
Умовай далейшага перапродажу мядзведжага мяса будзе атрыманне даведкі, якая пацвярджае легальны адстрэл жывёлы.
У красавіку ўрад Славакіі ўхваліў адстрэл 350 з прыблізна 1300 бурых мядзведзяў, якія жывуць у краіне. Рашэнне было прынята пасля серыі нападаў мядзведзяў на людзей, у тым ліку аднаго смяротнага інцыдэнту.
Экалагічныя арганізацыі ўспрынялі гэты крок крытычна.
IAR/нг