Беларуская Служба

У Барселоне актывісты рыхтуюць «вадзяную атаку» на турыстаў

06.06.2025 12:46
Ініцыятары акцыі пратэстуюць супраць празмернага турыстычнага руху ў Барселоне, зазначаючы, што турыстычная індустрыя «несумяшчальная з жыццём».
Панарама БарселоныShutterstock/TTstudio

15 чэрвеня актывісты, узброеныя вадзянымі пісталетамі, якія выступаюць супраць празмернага турызму, правядуць чарговы мітынг у іспанскай Барселоне.

«15 чэрвеня турыстам у Іспаніі варта быць асцярожнымі і пакласці ў сумку сухі ручнік. Адна з вядучых антытурыстычных арганізацый горада абвясціла пра новы пратэст з выкарыстанне вадзяных пісталетаў», – паведамляе выданне Mirror.

Арганізатары абяцаюць «парушыць турыстычную нармальнасць», а галоўным інструментам пратэсту стануць дзіцячыя вадзяныя пісталеты. Ініцыятары акцыі пратэстуюць супраць празмернага турыстычнага руху ў Барселоне, зазначаючы, што турыстычная індустрыя «несумяшчальная з жыццём».

Штогод Барселону наведвае больш за 14 млн турыстаў. Мэрыя таксама плануе абмежаваць турыстычны рух, абгрунтоваючы гэта тым, што вялізная колькасць турыстаў – перашкода ў нармальным функцыянаванні горада.

вс