Беларуская Служба

Вільнюс — самы густанаселены і багаты горад сярод сталіц краін Балтыі

07.06.2025 18:32
Вільнюс названы самым густанаселеным і багатым горадам сярод сталіц трох краін Балтыі.
Panorama Wilna
Panorama WilnaShutterstoc/Marina J

Колькасць жыхароў Вільнюса пастаянна расце. У сталіцы Літвы цяпер пражывае больш за 607 тысяч чалавек. Тым часам, паводле дадзеных, апублікаваных Латвійскім статыстычным упраўленнем, колькасць жыхароў Рыгі скарацілася да 592 тысяч. У сваю чаргу, у Таліне пражывае крыху больш за 450 тысяч чалавек.

Улады сталіцы Літвы падкрэсліваюць, што за апошняе дзесяцігоддзе колькасць жыхароў Вільнюса павялічылася на 13 працэнтаў. Гэта звязана, сярод іншага, з дынамічным развіццём эканомікі, ростам інвестыцый замежных кампаній і ўсё лепшымі ўмовамі жыцця.

Дынамічнае развіццё горада ў першую чаргу абумоўлена сектарам новых тэхналогій. У эканамічным плане сталіца Літвы адыгрывае ключавую ролю ў рэгіёне.

Паводле дадзеных Еўрастата, у мінулым годзе ВУП Рыгі на душу насельніцтва склаў 77 працэнтаў ад сярэдняга паказчыка па ЕС, у Таліне — 96 працэнтаў, а ў Вільні — 105 працэнтаў.

Вільнюс сталіца таксама можа пахваліцца чыстым паветрам, нізкім узроўнем шуму і высокім узроўнем бяспекі.

IAR/вх