Еўрапейская камісія апублікавала рэкамендацыі адносна бюджэтнай палітыкі краін — членаў Еўрапейскага Саюза. Паводле вынікаў аналізу за апошнія шэсць месяцаў, Румынія стала адзінай дзяржавай у ЕС з празмерным макраэканамічным дысбалансам. Бюджэтны дэфіцыт у гэтай краіне — самы высокі ў еўрапейскім блоку.
Як заяўляе Еўрапейская Камісія, улады Бухарэста не зрабілі эфектыўных крокаў, на якія абавязаліся раней. Асноўнымі прычынамі пагаршэння сітуацыі названыя павелічэнне бягучых выдаткаў, рост заробкаў і пенсій. Брусель патрабуе ад Румыніі неадкладных і дзейсных захадаў, інакш краіна можа не выканаць мэты па скарачэнні дэфіцыту да 2030 года і сутыкнуцца з санкцыямі, уключна з прыпыненнем фінансавання з боку ЕС ужо з наступнага года.
Паводле Еўракамісіі, намер Бухарэста не павышаць ПДВ неабгрунтаваны, пры гэтым выканаўчая ўлада ЕС застаецца адкрытай да дыялогу з новым урадам краіны.
Для параўнання, у Польшчы паводле дадзеных Еўрастата на 2024 год бюджэтны дэфіцыт склаў каля 5,1% ВУП. Гэта таксама перавышае дапушчальны парог у 3%, але значна ніжэй за паказчык Румыніі, які набліжаецца да 7%.
rri.ro/эж