Беларуская Служба

Ізраільская армія перахапіла карабель Флатыліі Свабоды, які плыў у Газу

09.06.2025 07:01
На борце судна знаходзілася 12 чалавек, у тым ліку шведская кліматычная актывістка Грэта Тунберг.
Карабель «Флатыліі свабоды» затрыманы на шляху да ГазыAA/ABACA/PAP

Ізраільская армія перахапіла карабель Madleen з гуманітарнай дапамогай для Газы. Судна, якое належыць кааліцыі Флатыліі Свабоды, спрабавала прарваць ізраільскую марскую блакаду вакол палесцінскага анклава.

Паводле звестак Reuters, на борт карабля падняліся ізраільскія салдаты. Раней ізраільскі флот заклікаў Madleen змяніць курс.

Міністэрства замежных спраў Ізраіля запэўніла, што карабель бяспечна дасягне берагоў Ізраіля, а яго экіпаж будзе адпраўлены назад у свае краіны.

На борце судна знаходзіцца 12 чалавек, у тым ліку шведская кліматычная актывістка Грэта Тунберг. Экіпаж перавозіў гуманітарную дапамогу для палесцінцаў у Газе — рыс і дзіцячае малако.

Тры дні таму судна адплыло з порта на Сіцыліі. Яно мела на мэце прарваць марскую блакаду Газы, якую Ізраіль утрымлівае з 2007 года.

ПР/юл