Беларуская Служба

Памёр адзін з самых папулярных брытанскіх пісьменнікаў, які прадаў каля 75 мільёнаў кніг

10.06.2025 10:35
СМІ нагадваюць пра яго незвычайную працоўную дысцыпліну. На напісанне кожнага рамана сыходзіла пісьменніку, прыблізна, 55 дзён.
   ,
Адна з кніг Форсайта, перакладзеная на польскую мовуЗдымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У яго была жалезная працоўная дысцыпліна; ён старанна даследаваў тэму кожнай кнігі і не баяўся рэзкіх меркаванняў, так брытанскія СМІ ўспамінаюць Фрэдэрыка Форсайта. Аўтар «Дня шакала» сышоў з жыцця ва ўзросце 86 гадоў.Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Адам Дамброўскі:

- Пісьменнік, журналіст, шпіён МІ6. Яго журналісцкія даследаванні часта бянтэжылі ўлады, то бок прымушалі іх прызнаць, што некаторыя з раскрытых ім тактык выкарыстоўваліся і ў рэальным шпіянажы, адзначае BBC. У сваю чаргу Times нагадвае пра яго дысцыпліну. На напісанне кожнага рамана сыходзіла пісьменніку, прыблізна, 55 дзён. Аўтар уставаў а 7-й раніцы і праз 6 гадзін і 4 000 слоў пакідаў свой кабінет, каб прагуляцца і падумаць над тэкстам, а потым палепшыць яго. Daily Telegraph нагадвае, што Форсайт рэзка крытыкаваў Еўрапейскі Саюз і гарача падтрымліваў Brexit. The Guardian згадвае, што многім крытыкам яго раманы не падабаліся, нават знакаміты «Дзень шакала», маўляў, занадта журналісцкі. Аднак гэтай крытыкі не падтрымлівалі чытачы. Аўтар прадаў па ўсім свеце каля 75 мільёнаў кніг.

IAR/аз