Беларуская Служба

Канада плануе абмежаваць сваю залежнасць у галіне абароны ад ЗША

10.06.2025 13:30
Прэм'ер-міністр краіны Марк Карні абвясціў аб рашучым павелічэнні выдаткаў на абарону.
Сцяг Канады jorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Канада рашуча павялічвае ваенныя выдаткі. Прэмʼер-міністр Марк Карні абвясціў, што яго краіна дасягне парога выдаткаў на абарону ў 2 працэнты ВУП у гэтым годзе. Гэта адбудзецца на сем гадоў раней за запланаваны тэрмін.
Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Марэк Валкускі:

- Марк Карні заявіў, што Канада занадта залежыць ад ЗША ў пытаннях абароны і павінна павялічыць ваенныя выдаткі. «Калі мы хочам стабільнага свету, нам патрэбная мацнейшая Канада», – сказаў ён. Папярэдні ўрад Канады планаваў дасягнуць выдаткаў на абарону ў памеры 2 працэнтаў ВУП да 2032 года. Выдаткі на гэты год павінны былі скласці 1,3 працэнта ВУП. «Я абвяшчаю, што Канада дасягне мэты НАТА ў 2 працэнты ВУП у гэтым годзе, больш чым на паўтара дзесяцігоддзя раней за запланаваны тэрмін», – сказаў Карні. Ён звярнуў увагу на напружаныя адносіны Канады са Злучанымі Штатамі Амерыкі і дадаў, што яго краіна больш не будзе так моцна залежаць ад амерыканскіх пастаўшчыкоў ваеннай тэхнікі. Прэмʼер-міністр Канады таксама выказаўся пра неабходнасць падтрымкі Украіны, бо гэта не толькі правільна з маральнага пункту гледжання, але і ўяўляе сабой галоўны фронт у барацьбе за выкананне міжнароднага права.

IAR/аз

Кіраўнік НАТА хоча ўзмацніць супрацьпаветраную і супрацьракетную абарону

09.06.2025 16:02
Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ заклікаў да павелічэння патэнцыялу супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны на 400 працэнтаў.