Беларуская Служба

Дзяржаўныя ўстановы ў Славеніі купілі флэшкі з кітайскім шкодным праграмным забеспячэннем

10.06.2025 15:45
Гэта не першая кібератака на славенскія ўстановы. Пракуратура расследуе, як магла адбыцца такая сур'ёзная памылка.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Jaroslav/pixabay.com/CC0 Public Domain

Каля дваццаці славенскіх установаў набылі USB-флэш-назапашвальнікі з Кітая, якія былі «заражаныя» кампʼютарнымі вірусамі. Носьбіты памяці былі пастаўлены славенскай кампаніяй, але выраблены ў Кітаі. Антывірусныя праграмы выявілі, што на іх загружанае шкоднае праграмнае забеспячэнне.

У заяве Бюро нацыянальнай бяспекі Славеніі гаворыцца, што гэта былі вірусы старога тыпу. Іх можна было дыстанцыйна актываваць для кантролю і шпіянажу за «заражанымі» прыладамі. Флэшкі былі неадкладна выключаныя з карыстання. Ведамства павысіла ўзровень кіберпагрозы ў краіне.

Пракуратура зараз расследуе, як магла адбыцца такая сурʼёзная памылка. Сярод іншага, будзе праведзена праверка месцаў усталёўкі шкоднага праграмнага забеспячэння.

Гэта не першая кібератака на славенскія ўстановы. Два гады таму кітайскія хакеры ўсталявалі вірус у сістэму Міністэрства замежных спраў. Год таму адна з кітайскіх кампаній ледзь не выйграла тэндар на пастаўку энергалічыльнікаў дзяржаўнаму дыстрыбʼютару. Тэндэр быў адменены, калі высветлілася, што ў прыладах таксама быў усталяваны вірус.

IAR/аз

Польскае касмічнае агенцтва стала ахвярай хакерскай атакі

02.03.2025 18:33
Дзяржаўныя службы, адказныя за кібербяспеку, выявілі несанкцыянаваны доступ да тэлекамунікацыйнай інфраструктуры Польскага касмічнага агенцтва.