Беларуская Служба

Папярэджанні аб экстрэмальнай спёцы ў Італіі

12.06.2025 15:05
Новая хваля гарачыні прынясе 38 градусаў у Фларэнцыі і Балонні, 37 у Рыме і ажно 42 градусы на астравах.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneshuterstock/SUNG YOON JO

Метэаролагі папярэджваюць, што італьянскае лета будзе ўсё больш нагадваць паўночнаафрыканскае.

На карце сіноптыкаў з'яўляюцца чырвоныя кропкі — гэта значыць найвышэйшы ўзровень спёкі. Тэмпература становіцца небяспечнай не толькі для слабейшых і пажылых людзей, але і для цалкам здаровых і маладых.

Спёка выклікана афрыканскім антыцыклонам — на гэты раз ён прыносіць тэмпературу значна вышэйшую за сярэднюю. Аранжавы ўзровень спёкі дзейнічае ў шасці гарадах у чацвер і ў васьмі ў пятніцу. Чым даўжэй трымаюцца гэтыя тэмпературы, тым больш невыноснай становіцца спёка, бо паветра не астывае ўначы.

Аднак у панядзелак надвор'е часткова сапсуецца з-за больш халоднага паветра з паўночнай Еўропы. Затым могуць быць моцныя штормы і ліўні.

IAR/вх