Два чалавекі выжылі ў авіякатастрофе ў Індыі. Паліцыя паведаміла, што адзін чалавек, які выжыў, быў знойдзены ў самалёце, а другі ўжо знаходзіцца ў бальніцы.
Самалёт, які ляцеў у Бірмінгем, разбіўся ў Ахмедабадзе ў Індыі. Ён упаў на жылы квартал, а дакладней на інтэрнат медыцынскага каледжа. Быў час абеду і ў сталовай у будынку знаходзілася шмат людзей.
Крушэнне адбылося падчас узлёту пасля 13:00 па мясцовым часе (10:00 у Польшчы).
Паводле інфармацыі India TV, на борце знаходзіліся 242 пасажыры.
Паводле звестак Reuters, гэта быў рэйс AI171, які выконваў рэйс Ахмедабад – аэрапорт Гатвік каля Лондана.
На відэазапісах відаць, як гараць абломкі самалёта, а каля аэрапорта ўздымаецца густы чорны дым. Інфармацыі пра пацярпелых або ахвяры пакуль няма.
СМІ паведамляюць, што ратаўнічыя службы неадкладна выехалі на месца катастрофы. Праводзіцца выратавальная аперацыя.
Паводле паліцыі, самалёт разбіўся ў раёне з жылымі будынкамі.
«Пацярпелых дастаўляюць у бліжэйшыя бальніцы», — паведаміла Air India. Прычына катастрофы пакуль невядомая.
Паводле звестак сайта Flightradar, самалёт дасягнуў вышыні каля 190 метраў перад падзеннем. Экіпаж адправіў сігнал «Mayday» а 10:09 па польскім часе і не адказаў на званкі дыспетчара. Аэрапорт Ахмедабада часова прыпыніў працу.
PAP/вх