Беларуская Служба

МАГАТЭ: На іранскіх ядзерных аб’ектах, якія пацярпелі ад атак, не зафіксавана павышанага радыяцыйнага фону

13.06.2025 12:21
«Іранскія ўлады пацвердзілі, што інфраструктура ў Натанзе, дзе адбываецца ўзбагачэнне ўрану, была пашкоджана ў выніку абстрэлу. Аднак дадзеных пра павышаны радыяцыйны фон няма»
    , 13  2025 . ()
Наступствы ізраільскай атакі па Тэгеране, 13 чэрвеня 2025 г. (ілюстрацыя)PAP/EPA/ABEDIN TAHERKENAREH

Генеральны дырэктар Міжнароднага агенцтва атамнай энергіі (МАГАТЭ) Рафаэль Гросі заклікаў Ізраіль ды Іран устрымацца ад атак на аб’екты, звязаныя з ядзернай энергетыкай.

У заяве, апублікаванай у сацыяльных сетках, чыноўнік МАГАТЭ адзначыў, што ў раёне іранскіх аб’ектаў, якія спазналі атаку, не выяўлена павышанага ўзроўню радыяцыі.

«Іранскія ўлады пацвердзілі, што інфраструктура ў Натанзе, дзе адбываецца ўзбагачэнне ўрану, была пашкоджана ў выніку абстрэлу. Аднак дадзеных пра павышаны радыяцыйны фон няма», — запэўніў дырэктар МАНАТЭ, заявіўшы пра гатоўнасць асабіста наведаць рэгіён, дзе адбыцца канфлікт.

Начны авіяўдар Ізраіля па іранскай тэрыторыі ў Тэль-Авіве патлумачылі спробай перашкодзіць падрыхтоўцы Тэгерана да магчымай вытворчасці ядзернай зброі.

IAR/эж