Беларуская Служба

Нідэрландскія навукоўцы распрацавалі паспяховы метад выяўлення deepfakes

14.06.2025 17:03
Цяпер ён выкарыстоўваецца, у асноўным, у судова-медыцынскіх расследаваннях.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Gerd Altmann/pixabay.com/CC0 Public Domain

Галандскія эксперты па крыміналістыцы распрацавалі тэхналогію, якая дазваляе выявіць deepfake відэа. Гэты метад першапачаткова выкарыстоўваўся ў судова-медыцынскіх экспертызах.

Дыпфэйкі – гэта штучна створаныя відэа, на якіх людзі кажуць або робяць тое, чаго яны ніколі не казалі і не рабілі. Тое, што нельга ўбачыць няўзброеным вокам, будзе расшыфравана метадам, распрацаваным прафесарам Амстэрдамскага ўніверсітэта Зэна Герадцам.

Дэтэктар выяўляе прыток крыві ў венах твару, пад уздзеяннем якога колер твару ледзь прыкметна змяняецца. Тэхніка дазваляе вымераць гэтыя змены ў 79 пунктах. Паводле адмыслоўцаў, найлепшымі месцамі для такога вымярэння з'яўляюцца вочы, лоб і сківіца, бо ў гэтых зонах вены знаходзяцца блізка да скуры.

Чакаецца, што ў будучыні дэтэктар будзе шырока выкарыстоўвацца, паколькі колькасць глыбокіх фэйкаў, якія выкарыстоўваюцца для правакацый, шантажу і пашкоджання рэпутацыі дзяржаўных і прыватных асоб, сістэматычна расце.

IAR/аз

Вядомы лекар у рэкламе ў сацсетках нешта раіць? Будзьце асцярожны, гэта можа быць дыпфэйк

22.04.2025 15:27
«Пацыент пазваніў, каб спытаць, ці сапраўды я здымаўся ў рэкламе. Вядома, я сказаў, што не, але зацікавіўся справай».