Арганізатары дэманстрацыі ў Барселоне заклікалі людзей прыносіць водныя пісталеты, якія сталі сімвалам пратэстаў мінулага года. «Некаторыя СМІ, пераважна замежныя, маніпулююць пасланнем, пішуць пра гвалт і агрэсію пратэстоўцаў, але мы гаворым пра водныя цацкі. Для нас гэта сімвал супрацьстаяння турыстычнай эксплуатацыі», — кажа Даніэль Пардо з Assemblea de Barris pel Decreixement Turístic.
«Менш турызму, больш жыцця» — гэта галоўны лозунг дэманстрацыі. Ён гучаў сёння на розных мовах і ў многіх гарадах Еўропы, таму што праблема агульная: перасяленне жыхароў, шум, высокія цэны і сезонная праца без перспектыў. Арганізатары падкрэсліваюць: гэта не вайна з турыстамі, а заклік да балансу і будучыні гарадоў.
Міжнародная сетка «Гарады Паўднёвай Еўропы супраць турызму» каардынуе пратэсты ў некалькіх краінах — яна аб'ядноўвае мясцовыя асацыяцыі і актывістаў з Іспаніі, Італіі і Партугаліі, мэтай якіх з'яўляецца абарона гарадской прасторы ад дамінавання турыстычнай індустрыі.
У Іспаніі пратэсты супраць масавага турызму працягваюцца ўжо больш за дзесяць гадоў. Яны ўзмацніліся ў мінулым годзе, калі Іспанію наведалі рэкордныя 94 мільёны замежных турыстаў.
ав