Беларуская Служба

Пасля гадоў залежнасці ад паставак блакітнага паліва з Расіі ЕС нарэшце робіць радыкальны крок

17.06.2025 17:11
ЕС спыняе пастаўкі расійскага газу.
Аўдыё

Еўрапейская Камісія прадставіла праекты правілаў па гэтым пытанні. Цяпер яны будуць разгледжаны дзяржавамі-членамі і Еўрапейскім парламентам. Мэта — прыняць правілы да канца года.

Пасля гадоў залежнасці ад паставак блакітнага паліва з Расіі ЕС нарэшце робіць радыкальны крок.

- Расія неаднаразова спрабавала шантажаваць нас, выкарыстоўваючы пастаўкі энергіі як зброю. Таму мы вырашылі пакласці канец эпосе расійскага выкапнёвага паліва ў Еўропе, — пракаментавала старшыня Камісіі Урсула фон дэр Ляен.

Адмова ад расійскага газу будзе адбывацца паэтапна. З студзеня кампаніі ЕС не змогуць заключаць новыя кантракты. З сярэдзіны наступнага года ім давядзецца адмовіцца ад ужо заключаных кароткатэрміновых кантрактаў. У канцы 2027 года ўсе доўгатэрміновыя кантракты павінны скончыцца. Такім чынам, у студзені 2028 года ЕС будзе цалкам вольны ад газу з Расіі.

Гэта планы Камісіі. Венгрыя і Славакія выступаюць супраць іх. Аднак яны не могуць заблакаваць правілы, бо большасці краін дастаткова, каб іх прыняць. Аднак яны могуць паспрабаваць атрымаць выключэнні ў абмен на згоду, напрыклад, на далейшае ўвядзенне санкцый супраць Расіі або на падаўжэнне існуючых.

ав