Славацкая паліцыя правяла арышты, звязаныя з ваеннай дапамогай Украіне, прадастаўленай адным з папярэдніх урадаў. Супрацоўнікі спрабавалі арыштаваць былога міністра абароны, але палітык у цяперашні час знаходзіцца за мяжой.
Міністр унутраных спраў Матуш Шутай Эшток заявіў, што дзеянні праводзяцца пад наглядам Еўрапейскай пракуратуры, але адмовіўся ад каментарыяў.
Паводле славацкіх СМІ, былы генеральны дырэктар дзяржаўнай зброевай кампаніі быў арыштаваны. Таксама знаходзіцца ў вышуку былы чыноўнік Міністэрства абароны.
Справу вядзе спецыяльная следчая група, створаная пасля публікацыі справаздачы Вышэйшага кантрольнага ўпраўлення. Яна выявіла парушэнні ў перадачы зброі, у тым ліку разыходжанні паміж заяўленай вартасцю дапамогі і тым, што было фактычна адпраўлена ва Украіну.
Былы міністр абароны Яраслаў Надзь назваў дзеянні паліцыі «спектаклем» і заявіў, што будзе даступны для службаў пасля вяртання ў краіну. Ён падкрэсліў, што ганарыцца дапамогай, аказанай краіне, якая пацярпела ад нападу Расіі.
Прэм'ер-міністр Роберт Фіца раней абвінавачваў папярэдні ўрад у дзяржаўнай здрадзе — менавіта так ён ахарактарызаваў перамяшчэнне абсталявання з ваенных складоў ва Украіну. Яго кабінет міністраў, які прыйшоў да ўлады менш за два гады таму, прыпыніў ваенную дапамогу Кіеву.
IAR/вх