Беларуская Служба

У інтэрнэце адбылася найбуйнейшая ўцечка пароляў у гісторыі

19.06.2025 19:27
Уцечка ахоплівае 16 млрд уліковых даных ад Apple, Google, Telegram, сацсетак Meta і іншых сэрвісаў.
ХакерShutterstock/Gorodenkoff

Эксперты з Cybernews паведамляюць пра самы грандыёзны ўзлом баз даных у гісторыі. Былі ўзламаныя 30 баз даных, у кожнай з якіх было ад дзясяткаў мільёнаў да больш як 3 млрд 500 млн запісаў. У адкрытым доступе апынуліся 16 млрд пароляў і логінаў. У гэтыя наборы ўваходзяць логіны і паролі ад Apple, Google, Telegram, сацсетак Meta і іншых сэрвісаў.

Па дадзеных Forbes, гаворка ідзе пра самую буйную ўцечку пароляў за ўсю гісторыю. Пры гэтым там ёсць даныя для ўваходу не толькі ў папулярныя сэрвісы, але і розныя парталы для распрацоўшчыкаў, VPN-сэрвісы і нават дзяржаўныя платформы.

«Гэта не проста ўцечка – гэта паўнавартасны інструмент для маштабных кібератак. З 16 млрд запісаў у злачынцаў ёсць доступ да асабістых даных, якія можна выкарыстоўваць для крадзяжу акаўнтаў, махлярства і мэтавых фішынгавых атакаў», – гаворыцца ў публікацыі Forbes.

вс