Ракета ўпала каля жылога дома, пашкодзіўшы яго і некалькі прыпаркаваных побач аўтамабіляў. У раёне будынка застаўся кратар ад ракеты. Таксама пашкоджаны дах аднаго з вакзалаў Беэр-Шэвы.
Усяго сёння раніцай падчас атакі Ірана на Ізраіль упала некалькі ракет. Ранішняя атака скончылася, і жыхары маглі пакінуць месцы сховішча - паведамілі ў арміі.
Раней сірэны было чуваць у іншых ізраільскіх гарадах, а на поўдні краіны прагрымеў выбух. Для перахопу ракет была задзейнічана супрацьпаветраная абарона.
Раней уначы ізраільская армія атакавала некалькі аб'ектаў у Іране, у тым ліку цэнтр ядзерных даследаванняў.
Ужо тыдзень паміж Ізраілем і Іранам ідзе перастрэлка. Ёсць нявызначанасць, ці далучацца Злучаныя Штаты да канфлікту і нападуць на Іран. Апошнім часам у Вашынгтоне загаварылі пра вырашэнне дыпламатычным шляхам.
яс