Апошнія дзесяць гадоў расце колькасць бежанцаў у свеце. Прычынай з'яўляюцца: войны, рэлігійныя і палітычныя ганенні і стыхійныя бедствы. У Сусветны дзень уцекачоў Гэлена Краеўска (Helena Krajewska) з Польскай гуманітарнай акцыі гаварыла пра гэта ў эфіры Польскага радыё.
«Большасць з іх - гэта ўнутраныя ўцекачы, гэта значыць людзі, якія былі вымушаныя пакінуць свае ўласныя дамы, але не пакінулі сваёй краіны. Месцам іх пражывання становяцца часовыя лагеры» - адзначыла Краеўска.
— Лагеры, якія ствараюцца ў адзін дзень, а праз месяц іх ужо няма. Так адбываецца, сярод іншага, у Сірыі, дзе мы зараз пачынаем сваю дзейнасць. На жаль, будзе шмат такіх людзей, якія пакінуць лагер і паедуць дадому, напрыклад, пад Дамаск, убачаць, што там нічога няма, няма дзе лячыць дзяцей, няма што есці, і яны вернуцца ў гэтыя лагеры.
Польская гуманітарная акцыя запрашае да супрацоўніцтва валанцёраў - псіхолагаў, юрыстаў, асістэнтаў асоб з абмежаванымі магчымасцямі.
Сусветны дзень бежанцаў быў заснаваны Генеральнай Асамблеяй ААН у 2000 годзе. Тэма гэтага года - салідарнасць з бежанцамі.
IAR/яс