Беларуская Служба

Данія пачала сваё старшынства ў Радзе Еўрапейскага Саюза ў аўторак, 1 ліпеня

01.07.2025 11:23
«Дацкае старшынства пад лозунгам «Моцная Еўропа ў свеце, які змяняецца», будзе працаваць дзеля бяспечнай Еўропы, а таксама канкурэнтаздольнай і зялёнай Еўропы».
КапенгагенShhutterstock/Frank Fischbach

Данія пачала сваё старшынства ў Радзе Еўрапейскага Саюза ў аўторак, 1 ліпеня, якое працягнецца да 31 снежня 2025 года.

«Дацкае старшынства пад лозунгам «Моцная Еўропа ў свеце, які змяняецца», будзе працаваць дзеля бяспечнай Еўропы, а таксама канкурэнтаздольнай і зялёнай Еўропы», – гаворыцца ў праграме старшынства краіны, апублікаванай на адмысловым сайце.

Падкрэсліваецца, што ЕС сутыкаецца з новым міжнародным парадкам, які характарызуецца нявызначанасцю, глабальнай стратэгічнай і эканамічнай канкурэнцыяй, а таксама ўзмацненнем канфліктаў.

«Вось чаму ЕС павінен мець магчымасць дзейнічаць самастойна. Сіла ЕС заключаецца, сярод іншага, у еўрапейскім адзінстве, моцным эканамічным падмурку, стабільных дэмакратыях і сацыяльна збалансаваных грамадствах», – заявіла дацкае старшынства ў ЕС.

Міністр па еўрапейскіх справах Даніі Мары Б'ерэ заявіла, што ў сённяшнім зменлівым геапалітычным ландшафце Еўропа павінна стаць значна мацнейшай як эканамічна, так і палітычна ды вайскова.

1 студзеня бягучага года Польшча пераняла ад Венгрыі старшынства ў Радзе ЕС, ключавым прыярытэтам якога было ўмацаванне еўрапейскай бяспекі ва ўсіх вымярэннях. Узначальваць працы ў ЕС афіцыйная Варшава перастала 30 чэрвеня.

вс