Сотні згарэлых аўтамабіляў і арыштаваных людзей — вось як выглядалі апошнія некалькі начэй у Францыі. Як і кожны год, падчас нацыянальнага свята 14 ліпеня хваля вандалізму і гвалту пракацілася па краіне. З выхадных па ўсёй Францыі дзейнічаюць узмоцненыя меры бяспекі.
Усё яшчэ ацэньваюцца страты ад мінулай ночы, пасля таго калі па ўсёй краіне прайшлі асноўныя ўрачыстасці. 15 ліпеня адбыліся падпалы аўтамабіляў у Парыжы і Ліёне.
Папярэдняя ноч таксама не была мірнай. «Петарды ў бок паліцыянтаў, спробы пабудаваць барыкады, падпалы смеццевых бакаў», — паведаміў прэфект паліцыі Парыжа Ларан Нуньес, апісваючы падзеі ў парыжскай сталічнай агламерацыі. На паўночнай ускраіне горада згарэла гімназія.
Па ўсёй краіне 28 супрацоўнікаў паліцыі атрымалі раненні, а амаль 400 чалавек былі арыштаваныя, у тым ліку 176 у парыжскім раёне. Гэтыя лічбы падобныя да статыстыкі папярэдніх гадоў. «Нам надакучылі хуліганы, якія выкарыстоўваюць культурныя, спартыўныя і святочныя мерапрыемствы як падставу для вандалізму і гвалту», — заявіў міністр унутраных спраў Бруна Рэтэльё.
Мінулай ноччу, як і папярэдняй ноччу, на вуліцах Парыжа дзяжурыла больш за 11 500 паліцэйскіх. Усяго па ўсёй краіне было мабілізавана 65 000 супрацоўнікаў паліцыі.
ПР/юл