Беларуская Служба

Прарасійскаму блоку забаранілі ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах у Малдове

20.07.2025 18:15
Зʼезд блока «Перамога» праходзіў на тэрыторыі Расіі – без кантролю малдаўскіх выбарчых уладаў.
Парламент Малдовыфота: Shutterstock/FrimuFilms

Цэнтральная выбарчая камісія Малдовы адмовіла ў рэгістрацыі выбарчага блока «Перамога» для ўдзелу ў парламенцкіх выбарах.

Рашэнне было прынятае падчас пасяджэння ЦВК у суботу, 19 ліпеня. Прадстаўнік ЦВК паінфармаваў, што палітычнае аб'яднанне мае сувязі з прарасійскім алігархам Іланам Шорам, які збег з Малдовы і быў асуджаны ў краіне на 15 гадоў пазбаўлення свабоды. Паведамляецца, што сам Шор непасрэдна ўдзельнічаў у стварэнні блока.

ЦВК асабліва занепакоіла тое, што зʼезд блока «Перамога» праходзіў на тэрыторыі Расіі – без кантролю малдаўскіх выбарчых уладаў. Паводле ЦВК Малдовы, такая арганізацыя мерапрыемства з удзелам і падтрымкай замежных структур выклікае падазрэнні ў незаконным фінансаванні, што зʼяўляецца парушэннем нацыянальнага заканадаўства.

Блок «Перамога» ўключае чатыры прарасійскія палітычныя сілы – усе яны маюць сувязі з Іланам Шорам.

вс