Беларуская Служба

Мяркуецца, што ў катастрофе самалёта Ан-24 на ўсходзе Расіі ніхто не выжыў

24.07.2025 13:30
На борце знаходзілася каля 46 чалавек.
Аўдыё

Ваенны верталёт Мі-8 знайшоў палаючы самалёт, паведаміла Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Расіі. Самалёт Ан-24 шукалі пасля таго, як ён знік з радараў у Амурскай вобласці. На борце знаходзілася 40 пасажыраў і шэсць членаў экіпажа. Экстранныя службы паведамілі, што ў катастрофе ніхто не выжыў.

Самалёт знік з радараў за некалькі кіламетраў ад аэрапорта падчас другой спробы пасадкі ў Тындзе.

Губернатар вобласці Васіль Арлоў заявіў, што на пошукі самалёта накіраваны ўсе неабходныя сілы і сродкі.

ав


Дым з месца крушэння пасажырскага самалёта Ан-24 Дым з месца крушэння пасажырскага самалёта Ан-24