Беларуская Служба

Джыхадысты забілі як мінімум 21 чалавека ў каталіцкім касцёле на ўсходзе ДРК

27.07.2025 13:32
Гэта чарговае злачынства, учыненае паўстанцамі супраць хрысціян.
      .
У ДРК хрысціян забілі прама ў касцёле.Фота: Twitter (X) / hpch24.pl

Прынамсі 21 чалавек загінуў у выніку нападу джыхадыстаў на каталіцкі касцёл на ўсходзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, паведаміла ў нядзелю агенцтва AP са спасылкай на мясцовага актывіста. У горадзе, які пацярпеў ад нападу, таксама было спалена некалькі дамоў і крам.

Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Каманда. Злачынства было здзейснена байцамі Аб'яднаных дэмакратычных сіл (ADF), групоўкі, якая паходзіць з Уганды і звязана з «Ісламскай дзяржавай».

https://x.com/AP/status/1949403457384783939?ref_src=twsrc%5Etfw%7Ctwcamp%5Etweetembed%7Ctwterm%5E1949403457384783939%7Ctwgr%5E603f151d790a16cd967e7ce0fa719aae95df14c0%7Ctwcon%5Es1_c10&ref_url=https%3A%2F%2Fmisyjne.pl%2Fmisja%2Fco-najmniej-21-osob-zginelo-w-wyniku-ataku-dzihadystow-na-kosciol-w-demokratycznej-republice-konga%2F

Мясцовы актывіст Дзьёдон Дурантабо (Dieudonne Duranthabo) паведаміў агенцтву Associated Press, што людзей стралялі ўнутры і звонку царквы. Прадстаўнік арміі ДРК у правінцыі Ітуры, якога цытуе агенцтва, пацвердзіў гібель 10 чалавек.

Гэта чарговае злачынства, учыненае паўстанцамі супраць хрысціян у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга ў апошнія месяцы і гады. Байцы ADF здзейснілі свой самы жорсткі дагэтуль напад у лютым гэтага года, калі яны забілі каля 70 чалавек у царкве ў горадзе Майка, недалёка ад мяжы з Угандай.

AP/PAP/нг