Больш за 100 чалавек былі затрыманыя паліцыяй у Берліне падчас вулічных дэманстрацый. Яны адбываюцца ў ЗША і нямецкамоўных краінах у гадавіну нападу на клуб ЛГБТ-супольнасці ў Нью-Ёрку.
Сотні тысяч людзей прыбылі ў сталіцу Германіі. 80 музычных платформаў рухаліся па шляху паміж Патсдамскай плошчай і Брандэнбургскай брамай. Улічваючы маштаб падзеі, паліцэйская статыстыка – паводле звестак самой службы – не адрознівалася ад сярэдняй. Былі зафіксаваныя асобныя напады на паліцэйскіх, трое з якіх атрымалі раненні. За гэтыя напады, абразы і выкарыстанне сімволікі забароненых арганізацый былі затрыманыя 64 асобы.
Удзельнікі дзесяцітысячнай квір-дэманстрацыі ў раёне Кройцберг былі значна больш агрэсіўнымі. Паводле звестак паліцыі, 800 пратэстоўцаў – гэта актывісты, звязаныя з прапалестынскай супольнасцю. На дэманстрацыі, акрамя палестынскіх сцягоў і плакатаў, прысутнічалі таксама сімвалы тэрарыстычных арганізацый, таксама ўдзельнікі скандавалі антысеміцкія лозунгі. Падчас аперацый сямнаццаць супрацоўнікаў паліцыі атрымалі раненні. Было затрымана 57 чалавек.
IAR/нг