Беларуская Служба

Вялікабрытанія прапануе стварыць Кааліцыю ахвотных для Блізкага Усходу

28.07.2025 13:00
Паводле Сусветнай харчовай праграмы (WFP), галадае амаль траціна жыхароў Сектара Газа.
ЛонданPhoto:Peggy_Marco/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прэм'ер Вялікабрытаніі Кір Стармер заклікаў да стварэння міжнароднай кааліцыі для Блізкага Усходу па ўзоры так званай Кааліцыі добраахвотных, якая падтрымлівае Украіну. Ён таксама абвясціў, што Вялікабрытанія эвакуіруе з Сектара Газа дзяцей, якім патрэбна тэрміновая медыцынская дапамога, паведамляе брытанская штодзнёнка Daily Mirror, якую цыруе defence24.pl.

У сваёй заяве Стармер падкрэсліў, што Вялікабрытанія дасягнула пазіцыі на палітычнай арэне, якая «дазваляе ажыццяўляць міжнародныя дзеянні з рэальнымі мэтамі і практычнымі рашэннямі».

Мэтай, прапанаванай брытанскім прэм’ерам Кааліцыі добраахвотных для Блізкага Усходу, павінна быць стварэнне плана па «спыненні (чалавечых) пакут, як зараз, так і ў доўгатэрміновай перспектыве».

Паводле Стармера, голад у Сектары Газа – «абсалютна жахлівы». Ён падкрэсліў, што адмова ў гуманітарнай дапамозе палестынцам, у тым ліку дзецям і немаўлятам, «цалкам неапраўданая», як і неапраўданае працяглае ўтрыманне ізраільскіх закладнікаў баевікамі ХАМАС і эскалацыя ваенных аперацый Ізраіля ў Сектары Газа.

Прэмʼер-міністр нагадаў, што Вялікабрытанія ахвяравала «мільёны фунтаў стэрлінгаў у якасці дапамогі Сектару Газа». Ён таксама паўтарыў заяву аб тым, што да канца года на дапамогу рэгіёну будзе выдзелена яшчэ 40 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. «Але гэтая дапамога не даходзіць», – падкрэсліў палітык.

«Мы будзем прывозіць у Вялікабрытанію больш палестынскіх дзяцей, каб яны маглі атрымаць тут спецыялізаванае лячэнне», – сказаў ён. «Мы выкарыстаем усе даступныя рэсурсы, каб неадкладна даставіць палестынцам прадукты харчавання і жыццёва важную дапамогу», – заявіў палітык, дадаўшы, што яго кабінет міністраў вядзе перамовы з уладамі Іарданіі адносна транспарціроўкі дапамогі ў Сектар Газа.

Нагадваем, у пятніцу Вялікабрытанія, Францыя і Германія апублікавалі сумесную заяву, у якой гаворыцца, што гуманітарная катастрофа ў Сектары Газа «павінна неадкладна скончыцца».
Улады трох краін звярнуліся да Ізраіля з просьбай «неадкладна зняць абмежаванні на дастаўку гуманітарнай дапамогі».

Сусветная харчовая праграма (WFP) заявіла ў суботу, што амаль траціна жыхароў Сектара Газа не маюць ежы ўжо некалькі дзён. Агенцтва ААН папярэдзіла, што праблема недаядання расце, а 90 000 жанчын і дзяцей тэрмінова патрабуюць медыцынскай дапамогі.

аз

Ажыццяўленне абароннай праграмы – адзін з найбольшых поспехаў польскага старшынства ў Савеце ЕС

01.07.2025 13:10
Паводле міністра фінансаў, польскае старшынства ў Савеце ЕС умацавала эканамічную бяспеку Польшчы і ўсяго Еўрасаюза.