Інфармацыя аб увядзенні 15% тарыфаў на еўрапейскія тавары і інвестыцыях Еўропы сотняў мільярдаў еўра ў амерыканскую энергетычную і зброевую прамысловасць выклікалі хвалю крытыкі ў Францыі.
Прэм'ер-міністр Францыі рэзка раскрытыкаваў пагадненне, дасягнутае лідарамі ЗША і Еўрапейскага Саюза.
«Гэта цёмны дзень, калі саюз свабодных народаў, аб'яднаны ў абароне сваіх каштоўнасцяў і інтарэсаў, вырашае здацца», - напісаў Франсуа Байру на партале X.
Крытычныя галасы гучаць і ад членаў французскага ўрада. «Я думаю, што рашучая і больш жорсткая канфрантацыя са Злучанымі Штатамі была б больш выгаднай для нас», — заявіў міністр знешняга гандлю Ларан Сен-Мартэн.
Французскія палітыкі лічаць, што французская зброевая і энергетычная прамысловасць найбольш пацерпяць ад пагаднення ЕС з амерыканцамі. У Францыі вынікі перамоваў апісваюцца як «фіяска», «капітуляцыя» і «дзень капітуляцыі».
У сваю чаргу нямецкія эканамісты сцвярджаюць, што 15-працэнтныя тарыфы, узгодненыя Еўрапейскім Саюзам са Злучанымі Штатамі, з'яўляюцца дрэнным знакам для эканомікі. Прадпрыемствы кажуць пра кароткі перапынак у эканамічнай вайне, але пра катастрафічныя прагнозы ў доўгатэрміновай перспектыве.
«Хто чакае ўрагану, той удзячны за шторм», — адрэагаваў Вольфганг Гросэ Энтруп.
Дырэктар Нямецкай асацыяцыі хімічнай прамысловасці заявіў на грамадскім тэлебачанні, што еўрапейскі экспарт адразу стаў менш канкурэнтаздольным, а ўзгодненыя тарыфы занадта высокія.
ав