Беларуская Служба

Дапамогу Газе скідваюць з паветра, да ініцыятывы далучаюцца новыя краіны

29.07.2025 06:15
Урад Германіі далучыцца да ініцыятывы па скіданні дапамогі жыхарам сектара Газа, абвясціў канцлер Фрыдрых Мерц.
 ,           , 28  2025 .
Гуманітарная дапамога, скінутая з паветра над паўднёвай часткай Газы арміяй Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, 28 ліпеня 2025 года. EPA/MOHAMMED SABER/РАР

Паведамляецца аб супрацоўніцтве з Іярданіяй у гэтым пытанні. У нядзелю самалёты Іярданіі і Абʼяднаных Арабскіх Эміратаў скінулі 25 тон гуманітарнай дапамогі над сектарам Газа, які ахоплены гуманітарнай катастрофай.

Канцлер Германіі абвясціў, што Германія таксама мае намер адправіць дапамогу ў сектар Газа па паветры.

«Мы ведаем, што наша дапамога – гэта толькі скіданне дапамогі для жыхароў Газы. Аднак гэта наш унёсак, і мы зробім гэта з поўнай самааддачай», – заявіў Мерц.

Міністр абароны Барыс Пісторыус будзе каардынаваць гэтую аперацыю з Францыяй і Вялікабрытаніяй, якія таксама гатовыя ажыццявіць падобныя пастаўкі прадуктаў харчавання і лекаў.

Канцлер Германіі таксама заклікаў Ізраіль неадкладна палепшыць гуманітарную сітуацыю ў сектары Газа. «Не можа быць далейшых высылак з сектара Газа», – заклікаў ён.

У аўторак Мерц прыме караля Іарданіі Абдалу II у канцылярыі ў Берліне.

Прэмʼер-міністр Іспаніі Педра Санчэс у панядзелак абвясціў, што далучыцца да ініцыятывы гуманітарнага дэсанту. Урад у Мадрыдзе мае намер даставіць па паветры дванаццаць тон прадуктаў харчавання ў сектар Газа.

«Адзінае рэальнае рашэнне – гэта каб Біньямін Нетаньяху (прэмʼер-міністр Ізраіля) абвясціў спыненне агню, адкрыў наземны гуманітарны калідор і спыніў гэтае варварства», – заявіў Санчэс.

PAP/вх