Беларуская Служба

Францыя разглядае пытанне вяртання твораў мастацтва, забраных у каланіяльную эпоху

30.07.2025 17:03
Сёння французскі ўрад прадставіць праект закона па гэтым пытанні.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/MOHAMMED BADRA Dostawca: PAP/EPA.

Афрыканскія краіны гадамі патрабуюць вяртання тысяч культурных каштоўнасцей, якія зараз знаходзяцца ў Парыжы.

Эмануэль Макрон абвясціў аб вяртанні твораў каланіяльнай эпохі ў 2017 годзе, але прыняцце законапраекта неаднаразова адкладалася. «Нішто не апраўдвае таго, каб афрыканская моладзь даведвалася пра сваё мінулае, наведваючы музеі ў Парыжы ці Лондане», — заявіў прэзідэнт Францыі ў красавіку падчас візіту на Мадагаскар. «Гаворка ідзе не толькі пра вяртанне прадметаў, але і пра вяртанне твораў мастацтва на іх месцы, — і такім чынам пра вяртанне на супольны шлях», — растлумачыў ён.

З 2018 года колькасць краін, якія патрабуюць вяртання твораў мастацтва з Францыі, расце. Сенегал і Чад патрабуюць вяртання 10 тысяч прадметаў, Эфіопія — 3 тысяч, а Кот-д'Івуар — больш за сотню. Да гэтага часу вяртанне было магчыма толькі па спецыяльных законах. Чатыры гады таму французы вярнулі такім чынам уладам Беніна 26 прадметаў.

Цяпер новы закон мае на мэце спрасціць і стандартызаваць працэдуры. Паводле звестак «Le Monde», чакаецца, што французскі парламент разгледзіць законапраект гэтай восенню.

ПР/юл