Беларуская Служба

Моцны землятрус адбыўся ля ўзбярэжжа Камчатскага паўвострава на Далёкім Усходзе Расіі

30.07.2025 08:01
Абвешчаныя трывожныя папярэджанні пра пагрозу цунамі ў многіх месцах Ціхаакіянскага рэгіёна.
Ілюстрацыйнае фотаImage by Jeanette Atherton from Pixabay/CC0

Землятрус ля ўзбярэжжа Камчаткі меў магнітуду 8,8 балаў, што зрабіла яго самым моцным землятрусам у рэгіёне з 1952 года. Пасля асноўнага землятрусу было зафіксавана каля 30 паўторных штуршкоў.

У выніку землятрусаў на Далёкім Усходзе Расіі каля дзясятка чалавек атрымалі лёгкія траўмы. Будынкі, у тым ліку дзіцячы сад, былі разбураны. Горад Севера-Курыльск у Сахалінскай вобласці і Курыльскія астравы былі эвакуяваны з-за пагрозы цунамі.

Папярэджанні паказваюць, што вышыня хваль можа дасягаць 4 метраў. Японскае метэаралагічнае агенцтва паведаміла, што моцнае цунамі можа чакацца больш за 24 гадзіны. Установа заклікала людзей трымацца далей ад узбярэжжа.

Папярэджанні аб пагрозе цунамі былі абвешчаныя ў Расіі, Японіі, Кітаі, Філіпінах, Саламонавых астравах, Гаваях, Алеўцкіх астравах, Алясцы, Каліфорніі, Мексіцы, Галапагоскіх астравах, Перу і Чылі.

ПР/юл