Беларуская Служба

Расія рыхтуе беспрэцэдэнтнае ўмяшанне ў восеньскія парламенцкія выбары

30.07.2025 15:12
Пра гэта паведаміла ў сераду на прэс-канферэнцыі ў Кішынёве прэзідэнт Малдовы Мая Санду.
   .
Прэзідэнт Малдовы Мая Санду. Ілюстрацыйнае фотаEuropean Union

Малдаўская кіраўніца папярэдзіла, што Расія рыхтуе беспрэцэдэнтнае ўмяшанне ў вераснёўскія парламенцкія выбары. Яна ацаніла, што найбольшую пагрозу ўяўляе карупцыя на выбарах і незаконнае фінансаванне з боку Расіі.

«Расійская Федэрацыя хоча кантраляваць Малдову, пачынаючы з восені, і рыхтуе беспрэцэдэнтнае ўмяшанне ў вераснёўскія выбары», — сказала Санду. Прэзідэнт выступіла пасля пасяджэння Савета бяспекі краіны, на якім абмяркоўвалася ўмяшанне ў выбары.

Санду папярэдзіла аб спробах знешніх суб'ектаў дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне. Яна падкрэсліла, што грамадзяне павінны быць вельмі асцярожнымі і не паддавацца на патэнцыйныя прапановы пакупкі галасоў. Яна папярэдзіла, што грамадзянам, якія прадаюць свае галасы, пагражаюць фінансавыя штрафы і нават пазбаўленне волі.

Парламенцкія выбары ў Малдове прызначаны на 28 верасня.

PAP/юл